Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/136

135. Завіруха 136. ⁂ Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
137. ⁂ Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




136.

∗     ∗

Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку,
Ўзьлятаючы ў паветра да гары.

І, заварожаны шматфарбнаю красою,
Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А застаецца ў ёй — адна слата.

136. Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.