Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/110

109. ⁂ Ноч. Газьніца гарыць, чырванее 110. Зімовая дарога
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
111. Зімой
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімовая дарога.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




110.

ЗІМОВАЯ ДАРОГА.

Шпарка коні імчацца у полі,
Сумна бомы гудзяць пад дугой,
Запяваюць аб долі і волі,
Навяваюць у сэрцы спакой.

Ўюцца зьмейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць,
І маркотныя месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць.

Поле нікне у срэбным тумане,
Сьнег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкія сані,
Унашуся я ў сінюю даль.

110. Зімовая дарога. Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № Варыянты „Н. Нівы“.
1.Шпарка коні бягуць чыстым полем.
У экзэмпляры „Вянка“ № 2 рукою аўтара верш закасованы (гл. ўвагу да II разьдзелу).