Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/92

91. ⁂ Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун 92. Возера
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
93. Над возерам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Возера (Стаяў калісь тут бор стары…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




92.

ВОЗЕРА.

Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары.
Зрубалі бор, — лясун загінуў.
Во сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.

Як у нязнаны сьвет вакно,
Ляжыць, халоднае, яно,
Жыцьцё сабою адбівае
І ўсё, што згінула даўно,
У цёмнай глыбіні хавае.

92. Возера. Перадрук з „Вянка“ 1913 году з наступнымі зьменамі, ўведзенымі ў тэкст выданьня з экзэмпляру № 2.

6   Як у нязнаны…
Маўляў у іншы…

7„халоднае“ зам. „спакойнае“.
Рукою аўтара задатованы 1910 годам у экзэмпляры № 1. Першы раз надрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 г. № 41.