Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/94

93. Над возерам 94. Вадзянік
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
95. Зьмяіны цар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вадзянік (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




94.

ВАДЗЯНІК.

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся — сплю на дне ракі.
Твар травой аблутаны, быццам павуцінай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.

Над вадой ля берага ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
І усё навокала сном адвечным сьпіць.

94. Вадзянік. Верш напісаны ў 1910 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1.
Першы раз друкаваўся ў „Н. Н.“ 1909 г. № 41.
Варыянты „Н. Нівы“: загаловак верша: — „Над соннай рэчкай“; у 1-2 радкох, замест першае асобы, пастаўлена трэцяя асоба: „ён залёг“"… — „грэецца“ — „сьпіць“… 3 р. „акутана“ зам. „аблутана“.