Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/215

214. ⁂ Сон цёмны ўсё мацнее 215. ⁂ Асеньняя песьня
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Chanson d’automne (1866)
Пераклад: Максім Багдановіч
216. ⁂ Плач сэрца майго
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньняя песьня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




215.

АСЕНЬНЯЯ ПЕСЬНЯ.

Як раньш, пяе
І ў сэрцы б’е
Сумны тон.
Tо, восень, іх,
Бальных тваіх
Скрыпак стогн.
Чу! Часу ўдар!
Бялее твар,
Рвецца ўздых:
Ўстаў карагод
Мінулых год,
Дзён былых.
А віхр ліхі,
Што ў лісьць сухі,
Дзьме ў мяне.
Нясе туды,
Нясе сюды,
У даль імкне.

215. Асеньняя песьня. Перадрукоўваецца з газэты „Наша будучына“ 1923 г. у № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Chanson d‘automne“ з разьдзелу „Poèmes saturniens“.
У „Нашай Будучыне“ верш быў выдрукаваны пад загалоўкам у францускай мове, („Chanson d‘automne“), а ў аўтарскім сьпісе перакладаў ён названы „Асеньняя песьня“, адкуль Літаратурнай Камісіяй загаловак і ўведзены ў выданьне (ліст М. Багдановіча ў рэд. „Н. Н.“ ад 31-VII 1912 г., з матар‘ялаў, дасланых у Камісію А. Луцкевічам).
У чарнавым рукапісе (IV, 6.20) захаваўся варыянт шасьці першых радкоў гэтага вершу:

Працяжны зык
Выводзіць смык
Хмурных дзён;
Як больна тне
У сэрца мне
Плачам ён!