Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/219

218. ⁂ Глянь: месяц бледны 219. ⁂ Покуль, зорка, ўраньні твой
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Avant que tu ne t’en ailles (1870)
Пераклад: Максім Багдановіч
220. ⁂ Рояль цалуе тонкая рука
Іншыя публікацыі гэтага твора: Покуль, зорка, ўраньні твой…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




219.

∗     ∗

Покуль, зорка, ўраньні твой
Бледны блеск яшчэ зіяе,
— Між травой
Перапёлак цьма сьпявае.

Абярніся, глянь ка мне
Ў вочы, поўныя каханьня,
— К небу мкне
Стая жаваранкаў зраньня.

Кінь пагляд, што ледзь відаць,
Бо нябёсы зьяюць сіне,
— Шум чуваць,
Гул вясёлы у даліне!

І каханьня думкі ў даль
Панясі на сьветле шпарка,
— Быццам сталь,
Траў раса бліскае ярка.

К мілай, што салодка сьніць,
Іх прымчы цераз ваконца…
— Трэ’ сыпяшыць,
Бо вось-вось зазьяе сонца!

219. Пакуль, зорка, ўраньні твой… Перадрук з газэты „Наша Будучына“ 1923 г., № 1. Пераклад вершу P. Verlaine „Avant que tu ne t‘en ailles“ з разьдзелу „La bonne chanson“.
Рукапісныя варыянты (папка IV, 6, 5):
10Бо ўранку неба сіне…
20Вось і залатое сонца!
Пераклад гэтага вершу даволі далёкі ад орыгіналу; для прыкладу можна параўнаць трэцюю і чацьвертую строфы з францускім тэкстам, які ніжэй прыводзім:

Tourne ton regard que noie
L‘aurore dans son azur,
— Quelle joie
Parmi les champs de blé mûr!

Puis fais luire ma pensée
La-bas, bien Join, oh! bien Ioin!
— La rosée
Gaiment brille sur le foin.