Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/220

219. ⁂ Покуль, зорка, ўраньні твой 220. ⁂ Рояль цалуе тонкая рука
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Le piano que baise une main frêle (1874)
Пераклад: Максім Багдановіч
221. ⁂ У полі мрок
Іншыя публікацыі гэтага твора: Раяль цалуе тонкая рука…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




220.

∗     ∗

Рояль цалуе тонкая рука
У час вячэрні шэра-ружаваты;
І на крылах, цішэй ад вецярка,
Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты
Пужліва, песьня, і срэдзь комнат хаты
Шчэ доўга веяў пах, як ад цьвятка.

Што за калыска ціха так гайдае
Стамлёнага, бяздольнага мяне?
Чаго, як жэўжык, песьня вымагае?
І што ў канцы яе прыпеў жадае,
Каторы гэтак хутка у вакне,
Адчыненым на садзік, замірае?

220. Раяль цалуе тонкая рука… Выдаецца з газэты „Наша Будучына“ 1923 г. № 1. Пераклад вершу P. Verlane „Le piano que baise une main frêle“ з разьдзелу „Romances sans paroles“.
У 2-м радку ў тэксьце „Н. Будучыны“ выдрукавана „шэра-рожаваты“; у копіі, якую прыслаў А. Луцкевіч, стаіць „шэра-ружаваты“; Літаратурнаю Камісіяй прынята „шэра-ружаваты“.
У 5-м радку з двух розначытаньняў: „пужліва“ (з лісту Луцкевіча) і „пужліва“, таму, што адпавядае францускаму выразу „épeurè quasiment“.
У папцы IV, (№ 4. 15) захаваўся варыянт першае строфы гэтага вершу:

Рояль бліскучую нямоцная рука
Цалуе ў позьні час, ружова-шараваты;
І вось на крылышках, цішэй ад вецярка
Ў паветры мяккім і прыгожым паплыла ты
Стуль, песьня робкая, і, быццам ад цьвятка,
Шчэ доўга павяваў твой пах срэдзь комнат хаты.