Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/229

228. ⁂ Трэск дроў; газьніцы блеск няяркі; за сталом 229. ⁂ Ноч. Дождж. Нябёс імгла
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Effet de nuit (1866)
Пераклад: Максім Багдановіч
230. Млоснасьць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




229.

∗     ∗

Ноч. дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа
Готычны горад іх. Стаяць скразныя вежы
І дахі гострыя, зьнікаючы ў далі.
Пляц. Шыбеніц вяроўкі, ад зямлі
Падняўшы мерцьвякоў, пад ветрам іх гайдаюць,
Як у танку. Крукі ўжо хціва разьдзіраюць
Цела ім. Ногі іх здабыча для ваўкоў.
Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў
Ўздымаюць там і сям іссохшыя галіны
К лясам, чарнеюшчым у глубіне карціны.
І арыштантаў трох, сьсінеўшых і басых,
3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых,
Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя,
І проці іх з нябёс б’юць стрэлы дажджавыя.

229. Ноч, Дождж… Верш выдаецца з аўтографу (IV, 6. 6), але чацьверты і пяты радкі ўведзены ў тэкст з другога чарнавога аўтографу, які захаваўся ў тэй-жа папцы (IV) пад нумарам 6, 17. У першым аўтографе гэтыя радкі чыталіся так:
4Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі.
5Гурт мерцьвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць…
Пераклад вершу P. Verlaine „Effet de nuit“ з разьдзелу „Poèmes Saturniens“. У 2-м радку поэтам ужыты прыметнік „скразныя“, утвораны, як відаць, ад прыназоўніку „скрозь“.
Формы дзеяпрыметнікаў, утвораных на ўзор расійскае літаратурнае мовы: „іссохшыя“ (9 р.), „чарнеюшчым“ (10).