Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/242

241. ⁂ Я ўсё забыў на сьвеце і ведаю адно 242. ⁂ Ах, як сьпявае
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
243. ⁂ Бывае, вада перапоўніць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯПОНСКІЯ.

242.

∗     ∗

Ах, як сьпявае
Сінявокая птушка
Ў муках каханьня.
Сьціхні, птушачка, сьціхні,
Каб не тамілася я.

∗     ∗

Мілая, згадай:
Веяла цёплай вясной,
І вішні цьвілі.
Калыхнуў я галіну, —
Белы цьвет асыпаў нас.

∗     ∗

Дзіўна кволыя,
Ірдзяныя, жоўтыя,
Сіняватыя
Лісточкі васеньнія
Крыюць едвабам шляхі.

∗     ∗

Ўсё зьнікае
І сьледу на’т ня кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага вагнішча,
Разьвеяны вятрыскам.

242. Японскія. „Ах, як сьпявае…“ „Мілая, згадай…“ „Дзіўна кволыя…“ „Усё зьнікае…“ Выдаюцца з аўтографаў (п. XI, № 11, 7). У аўтографе вершы маюць падзагаловак „Танкі“. Згодна з нататкаю поэты (гл. ўвагу да в. № 236) Камісіяй прыняты загаловак „Японскія“.