Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/247

246. ⁂ Ёсьць гэткая японская забаўка 247. ⁂ Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
248. ⁂ Тая крыніца, што раньш к акіяну нясла свае хвалі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




247.

∗     ∗

Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла,
З сэрца зьнікла і злоба і жаль,
Не падымуцца больш мае скрыдла,
Ня умчусь я ў [сінюю] даль.
Нудна [льюцца], марудны і серы,
Каламутнымі хвалямі дні…
Ой, чаму-жа надзеі і веры
Пагасіў у душы я агні?..

247. Ўсё ў жыцьці мне даўно ўжо абрыдла… З чарнавога накіду (п. IV, 2, 16). Напісаны на кавалку, адарваным ад аркушу лінаванай паперы, — як відаць, з сшытку (in 80). Зьверху стаіць „III“; гэта дазваляе думаць, што гэты накід ці адна з строф нейкага вершу ці невялічкая п‘еса з сэрыі вершаў на тую-ж тэму. Па пісьме дату напісаньня можна прыблізна азначыць гадамі „Вянка“ — 1909—1912.