Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/256

255. ⁂ Аня, Анечка 256. ⁂ Ўстужку сінюю ўплятаю
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
257. ⁂ Залілось, сьлязьмі быццам, зоркамі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




256.

∗     ∗

Ўстужку сінюю ўплятаю
У цябе, мая каса!
У таго, каго кахаю,
Сіні колер паяса.
Можа мілы здагадаецца,
[Ад чаго яна ўплятаецца],
Што ён сэрцу спадабаецца.


Ўстужку сінюю ўплятаю,
Як у мілага паяс.
Мо’ аб тым, што я кахаю,
Зразумее мілы ўраз.


Запляла-б я ўстужку сінюю,
Як у мілага паяс,
Ды баюся, [што паведаюць]
[Людзі розныя] аб нас.
Таварышкі здагадаюцца,
Для каго яна ўплятаецца.

256. Ўстужку сінюю ўплятаю… Друкуецца з чарнавога аўтографу (IV, 4, 13). Шосты радок, відавочна, прадстаўляе варыянт да 7-га. Па аўтографічных даных (знаходзіліся ў папцы № XI, дзе шмат вершаў 1914-15 г. г.) накіды могуць быць датаваны таксама, як і папярэдні верш.