Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/257
← 256. ⁂ Ўстужку сінюю ўплятаю | 257. ⁂ Залілось, сьлязамі быццам, зоркамі Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
258. ⁂ Ноч імглою сізай землю аблівае → |
257.
Залілось, сьлязьмі быццам, зоркамі Без канца кругом шыр халодная… Грудзі ўпалыя распраміліся, — |
Увагі
правіць257. Залілось сьлязьмі, быццам зоркамі… Друкуецца з аўтографу (IV, 12, 22). Гэты накід становіць сабою асобную перапрацоўку тае-ж тэмы, тых-жа вобразаў, што і ў вершы разьдзелу № 27 „Вось і ноч“.
Варыянт у 2-ім радку (таго-ж аўтографу):
„Неба цёмнае і бязбрэжнае“.
Захаваўся ў чарнавікох разам з вершам „Па-над белым пухам вішняў“ разьдзел II, № 114). Напісаны абодва вершы адным чарнілам і падобным пісьмом, — можна думаць, што прыблізна ў адзін і той-жа час, г. зн. у 1910 г. (у кожным разе ў час напісаньня „Вянка“ — 1909—1912 г. г.).