Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/259

258. ⁂ Ноч імглою сізай землю аблівае 259. ⁂ Ліецца па бары шырокі, поўны шум
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
260. ⁂ Сягоньня ноччу я ў царстве казкі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




259.

∗     ∗

Ліецца па бары шырокі, поўны шум,
Гудзіць паміж гальля старых сасон сувора, —
І ціхне на душы змаганьне хворых дум
Пад гук спакойны, роўны бора.

Там, пэўна, ціха калыхае лясунка,
Сьпяваючы над ім, старая лясуніха.
Пад сьпеў суворы вольна ўзросшага сынка
[Абміне] дум разьбітых ліха!

Ён ўсё ў бары мага паняць і перажыць, —
І кожны трэск, і стон, і звонкі птушы сокат;
Душы яго знаёмым, родным мусе быць
І гук грымот і траўкі шэпат.

Няхай яго дні ў даль бязьмежную сплывуць, —
Ня спудзіць сьмерць таго, хто жыў так [цэльна], вольна!
................
Ў душы [ўспляснуу] агонь! Яго заліла муць…
І сэрцу беднаму так больна!

259. Ліецца па бары… Выдаецца з аўтографу (папка IV, № 6, ст. 15).