Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/262

261. ⁂ Усплывае грамада сыфонофора 262. ⁂ Вы так часта пазіралі ў люстру
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
263. ⁂ Халодная, ясная ноч

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* КАХАНЬНЕ.

ЖАНЧЫНА-МАЦІ.

262.

∗     ∗

Вы так часта пазіралі ў люстру
І ніколі — да мяне у вочы,
Дзе вы таксама адбіваецеся
У чорных бліскучых зрэнках —
Гэтых дробненькіх, круглых люстэрках.
Але згіне з люстры Ваш вобраз
І сьледу ня кіне;
А ў маёй душы
Яму ўжо ня згінуць.

262. Вы так часта пазіралі ў люстру… 263. Халодная, ясная ноч… Адрыўкі выдаюцца з аўтографу (п. IV, № 10, 8 і IV, 10, 9.).

Узоры нярыфмованых накідаў, якія наогул нярэдка сустракаюцца ў чарнавікох Багдановіча. Адносна „Ані“ гл. ўвагу да вершу першага разьдзелу № 42.