Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/263

262. ⁂ Вы так часта пазіралі ў люстру 263. ⁂ Халодная, ясная ноч
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
264. ⁂ Толькі чаму-ж гэта ў ночы глыбокія

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




263.

∗     ∗

Халодная, ясная ноч…
Звонка хрумчыць сьняжком,
Ідучы мне насустрэч, дзяўчына.
«Як Вас завуць?»
Пытаюся я.
[Сягоньня-ж усе гадаюць].
І яна няголасна кажа:
«Аня».