Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/264

263. ⁂ Халодная, ясная ноч 264. ⁂ Толькі чаму-ж гэта ў ночы глыбокія
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
265. ⁂ Вашай цётцы, здаецца, вельмі прыемна

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




264.

∗     ∗

Толькі чаму-ж гэта ў ночы глыбокія,
Даўшы спачынак стамлёным вачам,
Я шэпачу цераз сны адзінокія:
«Аня… мая… нікаму не аддам».

264. Толькі чаму-ж гэта ў ночы глыбокія… Выдаецца з аўтографу (п. IV, 13, 21). Аб „Ані“ гл. ўвагу да в. 1 разьдзелу № 42. Накід блізкі па тэме да вершу на расійскай мове: „Я вспоминаю Вас“… (V разьдзел, № 283). На ст. 21-ай 13-га нумару, IV-ае папкі поэтам зроблены надпіс: „Полынь-трава. Стихи об Ане Р…не, с ея портретом, автографом, с коментариями к стихам“. Відаць, у поэты намячаўся цыкль вершаў аб Анне Р…не. Зьмешчаныя ў выданьні вершы I разьдзелу пад №№ 42, 83, IV разьдзелу №№ 262—271 і V разьдзелу №№ 285 і 286 зьяўляюцца, трэба думаць, адрыўкамі задуманага, але нявыкананага цыклю.