Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/268

267. ⁂ Ўсё адна цяпер мне думка сэрца сушыць 268. ⁂ Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
269. ⁂ Больш за ўсё на сьвеце жадаю я
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




268.

∗     ∗

Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую, сінюю ноч
І сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля»…
[Так казаў-бы я,
І тонкая жала жальбы
Укалола-бы душу.
Уцішай гэты боль, мая мілая думка,
Што нам з Вамі адна дарога,
Ня толькі дарога Дваранскай і Стралецкай,
Але і да тых прэкрасных зор].

268. Я хацеў-бы спаткацца з вамі на вуліцы… Выдаецца з аўтографу, (папка IV, № 1 ст. 16-17). Працяг вершу I разьдзелу (№ 69), які мае біографічную цікавасьць.