Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/270

269. ⁂ Больш за ўсё на сьвеце жадаю я 270. ⁂ Буду сьніць і днямі і начамі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
271. ⁂ Муар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




270.

∗     ∗

Буду сьніць і днямі і начамі.
І прыду. Што ўздумаеш, [рабі].
Хочаш — душу растапчы нагамі,
Хочаш — мучай, хочаш — загубі.

270. Буду сьніць і днямі і начамі… Друкуецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы XI, № 21. Адносіцца, мабыць, да цыклю вершаў аб „Ані“ (гл. ўвагу да в. 264).