Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Акцябрыны

Герой працы Акцябрыны
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Сьвята жанчын
Іншыя публікацыі гэтага твора: Акцябрыны (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АКЦЯБРЫНЫ


Галаву сваю вечар павесіў,
заскрыпела адлігай зіма…
А за працаю гучна і весела, —
нудлівасьці ў працы няма!
Сёньня Максім з Кацярынай
з фабрыкі „Ўдарны фронт“
справілі баль-акцябрыны —
новае нашых дзён.
Піонер ад рабочых падросткаў
гальштук чырвоны паднёс —
прамовай гарачай і простай
жадаў — каб вялікі рос!
Комсамолец з радасьцю кінуў:
— Паслухай, таварыш Максім, —
нас — парадніла машына,
а з сынам — імя яго — КІМ.
Піонэр-комуніст-комсамолец —
разгортвайце — „Ўдарны фронт“!
Рух наш няспынны ніколі,
іскрыцца, як сонечны горн.
Радасьць працоўных усьпенена,
радасьць шчасьлівых хвілін.
Думкі бясьсьмертнага Леніна
звонкія песьні машын.

12. IV. 25 г.