Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Сьвята жанчын

Акцябрыны Сьвята жанчын
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Друкар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвята жанчын (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬВЯТА ЖАНЧЫН


Па-над стрэхамі карагодзіць
аветраны вечар вясны.
Плыве гучная песьня ў заводзе, —
як на Нёмане ў буру чаўны.

На заводзе, на родным заводзе,
сёньня сьвята, ўрачыстасьць, парад.
Думкі Леніна сонцам усходзяць, —
Марта робіць жанчынам даклад.

Маладая работніца Марта,
яе словы ад сэрца зьвіняць:
— Ну, чаго мы раней былі варты?
Вечна сьлёзы, вечна грызьня.

Жыцьцё?.. А хто яго бачыў?
Дванаццаць гадзін за станком,
прыдзеш дамоў і… плачаш:
голад і сьмерць пад вакном.

Работніцы! Хто нас слухаў?
Фабрыкант, ён нам памагаў?
Скажам проста, — заедзе па вуху.
Душылі як толькі мага…

На задворках мы трэскі зьбіралі,
было-ж нам купіць шкурку дроў?
Мы сухоты ў грудзёх гадавалі,
гадавалі ў сухотах сыноў.

Работніцы, маткі, жанчыны,
Мацнейшымі быць мы павінны!
Хай жыве правадыр наш Ільліч!
Ён узьняў нашай радасьці зьніч.

Дзе ні глянеш — уздымам палоніць:
пяе грамада дзяўчат,
хлопцы жартуюць. Сягоньня —
на заводзе ўрачыстасьць, парад…

1926 г.