Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Апошняе слова

Рэспублікі сьвята Апошняе слова
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Падарожжа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Апошняе слова (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АПОШНЯЕ СЛОВА

На сьмерць Сьцяпана Булата


Вечная памяць табе, змагару!
Абарвана жывая струна…
Сьмерць так бязьлітасна, так не ў пару
цябе адабрала ад нас.

Зусім нечакана ня стала цябе,
але, не запомнім ніколі,
хто сэрца і сілу аддаў барацьбе
за сьцяг заваёванай волі!

Гарачая льлецца сьляза
ў акордах хаўтурнага маршу.
Мы сёньня
ідзем за труной,
каб сказаць —
апошняе слова таварышу…

1921 г.