Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Рэспублікі сьвята

Новы год Рэспублікі сьвята
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Апошняе слова
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рэспублікі сьвята.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РЭСПУБЛІКІ СЬВЯТА

Разагнаў вецер дымныя хмары,
бліснулі сонца праменьні.
Тлеюць руіны пажараў —
Нашае хаты бярвеньні.

Ноч барацьбы прамінула,
бурная ноч — вызваленьне!

Адплату раць белых глынула —
Нявольніцтва зломаны краты…
Адплата агнём мільганула…
Вітайце Рэспублікі Сьвята!

Ліпень, 1923 г.