Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Вартаўнік

Менскі рытм Вартаўнік
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Газэтчык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вартаўнік (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАРТАЎНІК


1

Ночанька цёмная голаву зьвесіла.
— Сумны ты, дружа?
Знаю, ня весела!

2

Шорах пачуецца, постаць надходзе,
думка адна: бязумоўна зладзей!
Хто-ж яго ведае, хто разгадае,
Кажуць, што ночанька гора стварае?
Крамы жалезныя. Сэрца слабое.
Страх неразлучны з імглістаю цьмою.

3

Часта ўначы валацугі праходзяць.
ведаеш, дружа, ня кожны з іх злодзей.
Часам, бывае, падыйдзе каторы,
дасьць закурыць, ад душы пагаворыць,
сядзе ля брамы, такі ужо звычай,
сьмела, ня бойся іх, брат-вартаўнічы.

4

Глуха на вуліцы. Скованы камень.
Зьзяе ліхтар, нібы зорка ў тумане.
Гутарку з стрэхамі, страшна парою,
цемень заводзіць з сыпучай імглою.
Холадна. Жудасна. Ногі слабеюць.
Сэрца ў трывозе начной ледзянее.

5

Знаю, ня весела. Ночка цягучая.
цемрай васеньняю так надакучыла.
..............
…Толькі як дворнік старэнькі ўстане,
думкі абудзяцца — думкі сьвітаньня.

15. X. 26 г.