Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Горад

Мая песьня Горад
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Сталіца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Горад (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГОРАД


Горад заўсёды льле гоман, грукат,
топчаш заўсёды ты гоман па бруку.

А ўсё ж такі горад мой родны бушуе.
Люблю я горад, сын родны яму я.

Песьні вучыў нас бурліва-чароўнай, —
горад вучыў жыць бурліва-бунтоўна!

1926 г.