Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Друкар

Сьвята жанчын Друкар
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Шавец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Друкар (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДРУКАР


І дзень і ноч дрыжыць ліхтар,
сьвінцовы пыл у вокны звоніць.
Над касай стомлены друкар
трымае літары ў далоні.

Кладзе ў радкі, бы мосьціць брук:
за словам слова, — так артыкул.
Вясёлай песьняй творыць друк,
але баліць рука-матыка.

І дзень і ноч машынаў гул
цалуе горача рабочых.
Таму руку, таму нагу
прыцісьне, радасна рагоча:

— „Варштат заменіць сотні рук, —
што робіш ноч, ён дасьць хвілінай.
Гэй ты, крылаты вольны друк,
цябе вітаю я, машына!“

Студзень, 1924 г.