Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Кавалям жыцьця

Першамайская Кавалям жыцьця
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Мая песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кавалям жыцьця.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАВАЛЯМ ЖЫЦЬЦЯ


Гэй, браты, кавалі жыцьця новага,
вы прыміце мяне ў грамаду сваю.
Разам з вамі пайду ўперад сьмела я,
нясучы сьветач волі здабытае.

Сам я вышаў з народу працоўнага,
праца заўжды са мной неразлучная.
Мне знаёмы кавальскія молаты,
мне ня нова, што там — праца цяжкая.

З песьняй гучнай, бадзёрай, зазыўнаю —
я каваць буду долю шчасьлівую.
Дзецям працы — узьнятае полымя
прынясе вызваленьне сусьветнае.

Чырвань сонца зьвіе іх праменьнямі,
стануць дружна на шлях працы творчае.
І пальлецца па сьвеце крыніцаю
эры новае песьня вясёлая.

Дык, браты, кавалі жыцьця новага,
вы прыміце мяне ў грамаду сваю.
Разам з вамі пайду ўперад сьмела я,
нясучы сьветач волі здабытае.

9. III. 23.