Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Панскі падарунак

Вечар Панскі падарунак
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Падпольлю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Панскі падарунак.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАНСКІ ПАДАРУНАК


І ляціць бязьмежжам
вецер, як на крыльях.
— Межы, толькі межы
думкі засланілі.

Там забралі права
думаць, нават думаць!
Чорная расправа —
панскі падарунак.

З панскага аблічча
дай сарвем завесу, —
колькі там налічым
жудасных процэсаў!

Чую крык нястрымны
полем і лясамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін!

Ляскаюць кайданы —
ў катаргу магнаты,
люд закатаваны
гоняць з казэматаў.

Знаем мы, ў палацах
крыецца яднаньне
майстраў провокацый,
лютасьці й выгнаньня.

Толькі дзеці працы
сёл, мястэчак, местаў —
сілай дэмонстрацый
шлюць свае протэсты.

Хай гучыць нястрымна
глеба пад нагамі:
лепшы сын краіны
сёньня катаржанін!

Хай разьлёгся вужам
дрот, радзіўшы стогны,
Але не, ня здужаць
Беларусь мільёнаў!

Чую я заўсёды,
чую й ня дзіўлюся —
ўзойдзе й там пагода
Савецкай Беларусі.

1928 г.