Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Вечар

Фабрыка сьмерці Вечар
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Панскі падарунак
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечар (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР


Слухмяным хлопчыкам прышоў
у горад
вечар…
Веча
зорак
тчэ павуціну сноў.

А ў глухой прасторнай сіні-ўзвышшы
вечар славу нашу
чырвонай ніткай вышыў.

Подых ветру вабіць радасьцю рабочай,
песьні вуліц цешаць штурмам барацьбы.
Сэрца ціха-ціха шэпча мне, прарочыць:
— Хутка мы павінны у Заходняй быць.

1926 г.