Восень прачнулася раніцай яснаю,
золатакволымі
лісьцямі шастае.
Лісьцямі шастае, раніца насьцеж —
знойдзеным шляхам здалею прыйсьці, —
буду мець шчасьце,
шчасьце мець буду,
буду мець шчасьце
ў нашым жыцьці.
Золаку раніцы ўклон мой у пояс,
як сонца, з табою
жыцьцё маладое.
Жыцьцю маладому ня дай запрапасьці,
прыгрэй, прытулі, каб магло расьцьвісьці, —
буду мець шчасьце,
шчасьце мець буду,
буду мець шчасьце
ў нашым жыцьці.
Золак бадзёрыць, жыцьцё адмыкае
ключамі праменьняў
на неабкраі. О, каб на крыўду мне больш не напасьці,
а ў сіле, гартована, з песьняй ісьці, —
буду мець шчасьце,
шчасьце мець буду,
буду мець шчасьце
ў нашым жыцьці.
1927 г.
|