Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Прастор казацкай коньніцы

Буду мець шчасьце Прастор казацкай коньніцы
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Волга
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прастор казацкай коньніцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРАСТОР КАЗАЦКАЙ КОНЬНІЦЫ


Сонца
ў дзіўных скалах
славу нам снавала.

Арол
на небасхіле
ў праменьнях точыць крыльлі.

Горы
шлях арліны
цалуюць сінь вяршыняй.

Даліны
ветравольніцы
прастор казацкай коньніцы.

Я схіліў чупрыну,
ўзышоўшы на скалу:
горам і далінам,
сонцу і арлу.

1926 г., Каўказ