Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Вясна ідзе

Струна Вясна ідзе
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясна ідзе (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯСНА ІДЗЕ


Дзень чаканы,
Дзень румяны,
Дзень праменных струн,
Дзень вясеньніх
лятуценьняў —
к нам імчыцца ўгрунь.

На спатканьне
Звонкім раньнем
выйду ў сьвет-прастор.
Гляну, гляну,
дзень вясьняны
выплывае з-за гор.

Пры дарозе
тры бярозы,
тры бярозы ў рад
Дзень вясновы
шчырым словам
клічуць на пасад.

Цёмнасіняй
злоснай плыньню
мчыцца-рвецца лёд.
Сонца спаліць
і бяз жалю
срэбраны сумёт.

Дзень вясеньніх
лятуценьняў
к нам імчыцца угрунь.
Выйду, гляну —
Дзень жаданы,
Дзень праменных струн…

5. IV. 27 г.