Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Крым

Перад будучыняй Крым
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Сьмерць рыбака
Іншыя публікацыі гэтага твора: Крым (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КРЫМ


Шумліва-чароўнае Чорнае мора
ўскідвае хвалі на ўзвышша скал.
Водгульлем гордых у пролазах горных
пераклікаюцца з валам вал.

Рабінавай ноччу разьюшацца ветры,
хмары насунуцца цёмнай сьцяной.
Заліты халодныя грудзі Ай-Петры
гарачай татарскай сьлязой.

Век пад няволяю гнуўся татарын —
у горах бязьлюдна жыцьцё каратаў.
Шторм! Навальніца! і праз ахвяры
вольным татарын стаў.

Ня знацца ўжо болей з тэй доляю горкай,
шчасьцем абвіў іх паўстаўшы Усход…
На небасхіле ясьнеецца зорка —
савецкі плыве параход.

Зялёным агнём кіпарысы маўкліва,
радасна вабяць у цемень скал.
Чорнае мора, адвеку шумлівае,
волю тваю гучнай песьняй спаткаў.

У сэрцы, ў грудзёх хараством каласілі,
білі паклоны, насілі дары.
Пазалотай поэзіі ласкава зьвілі
сонечна-казачны Крым.

Micxop, 1925 г.