Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Песьня

На магілу Максіма Багдановіча Песьня
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Былі такія дні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ


І стаіць каліна,
за калінай лозы.
Новай пуцявінай
новыя палозы.

Сосен цёмнасініх
многа ў нашым краі.
Там, дзе багавіньне —
колас вырастае.

Там, дзе шыр балотаў,
вечных лоз драмучых, —
там кіпіць работа
радасьцю гаручай.

Сьцелецца пуцінай,
сьцелецца ня вузкай
водгульле ў даліны
песень беларускіх.

1926 г.