Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Козік)/Трыолет

На пакосе Трыолет
Верш
Аўтар: Язэп Козік
1926 год
Настроі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Трыолет.

З жыцьцём інакшым у душы
Я пакланюся ў сінь прадвесьняў
І хай сальлюцца думы-песьні
З жыцьцём інакшым у душы…

Хай залатое, сонца ўзьвесьніць,
Асерабрыць нямую шыр —
З жыцьцём інакшым у душы
Я пакланюся ў сінь прадвесьняў.

М. Валынцы 1926 г.