Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Зорка

Возера Зорка
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Шалясьценьне нязнаных пяшчот
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зорка (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗОРКА

Зорка, ой зоранька,
ветла міргае.
Хуценька-скоранька
рань заіграе.

Гулкі фабрычны
гудок пранясецца,
сілай крынічнай
работа пальлецца.

Літара к літары
гучнае слова.
Радасьцю зьвітае,
радасьцю новай.

Працай, як сонцам.
засьвеціць яскрава
роднай старонцы
багатая слава.

Цёмная зоранька
ціха зьнікае.
Хуценька-скоранька
рань заіграе.

1926 г.