Узброеныя песні (1936)/Дружба/Алазанская ноч

Раніца Алазанская ноч
Верш
Аўтар: Іло Масашвілі
1936 год
Пераклад: Андрэй Александровіч
Граніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Алазанская ноч (Масашвілі/Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЛАЗАНСКАЯ НОЧ

З грузінскай паэзіі

Плывуць з Алазані туманы,
Дождж прайшоў над касматай травою.
Пастушок падышоў к Алазані,
Як алень падышоў к вадапою.

Алазань засвітала зарніцай,
І скаціна прайшла па дубравах,
Каб у чорную ноч праваліцца,
Каб ноч горная — стала праявай…

Топча быдла і травы, і кочкі,
І зялёнае даляў аблічча.
Ноч сузорная сцелецца ў вочы,
Ночка горная зорамі кліча.

Вось бычок, нагуляўшыся, змоўкнуў,
Ён да рэчкі спяшаецца, жвавы.
Гэтай ноччу клычастага воўка
Куляй гнаў пастушок кучаравы.

Ён сядзіць і кінжал навастрае,
Бурку ўскідвае ўзбураны вецер.
Пад чангуры пастух распявае
Пра дзяўчыну найлепшую ў свеце!

Ноч мінала туманам, як дымам,
І аўчарка так пільна, так дбала —
З агнявымі, як сонца, вачыма
Сон свайго пастуха пільнавала…

Іло Мосашвілі