Узброеныя песні (1936)/Мужнасць пераможцаў/Песня большэвіка

Шмідт на граніцы Песня большэвіка
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Песня пролетарскага яднання
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня бальшавіка (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСНЯ БОЛЬШЭВІКА

Мне мала помніцца былое,
Яно ў вачах, як дальні дым.
Прышоў-жа я праз рокат бою
Ў соцыялізм маладым.
Я не гарбеў (і мне не шкода!)
Ў ланцужны век лучын і лык —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большэвік!

Як цені ў цёмных сутарэннях,
Мільгалі дні жыцця бацькоў.
Я-ж слаўлю наша пакаленне
І нашу ўздыбленую кроў.

Іду з народам мужным ходам,
Ламаю ў злыдня воўчы клык —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большэвік!

Мая вясна!.. Нідзе на свеце
Такой вясны я не знайду!
Гуляюць дзеці. Сонца свеціць.
Я з імі гутарку вяду.
І разам з імі ў карагодах
Рассыплю звонкі смех і крык —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большавік!

Ордэнаносная краіна,
Мая дзівосная, з табой —
Удвух быць пільнымі павінны
І на зямлі, і над зямлёй.
І ў ясны дзень, і ў непагоду
Я твой пясняр і будаўнік —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большэвік!

Сакавік, 1935 г.