Узброеныя песні (1936)/Мужнасць пераможцаў/Шмідт на граніцы

Дзе ўчора… Шмідт на граніцы
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Песня большэвіка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шміт на граніцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШМІДТ НА ГРАНІЦЫ

Яму раскрыты ў бацькаўшчыну насцеж
Вароты — бранірованых граніц…

Вось ён пераступіў вялікую граніцу.
Вось прыбліжаецца.
І выбухам з грудзей
Грыміць салютам славы большэвіцкай
Прывет герою нашых дум і дзей.

Вось на трыбуне ён…
Сляды ў яго маршчынах
Пакінула раз‘юшаная стынь.
Краіна з гордасцю свайго вітае сына,
Вітае з гордасцю сваю краіну сын.

І цішыня людзьмі запаланіла:
Гаворыць Шмідт…
Агонь ягоных слоў
Распальвае, як заклікам, у жылах
Маю імклівую, узбуджаную кроў.

… „Хай лютасць Арктыкі „Чэлюскіна“ зламала,
А радасць з намі, ў нас, яна пяе ў грудзях —
Бо працярэбім мы — праз лёдавыя скалы
Пад сцягам Сталіна — вялікі водны шлях!“

Вакол пяюць лясы, вяршаліны схіляюць.
А ў думках я з трыбуны гаварыў:
— Тваім вялікім імем называю,
Дзе ты радзіўся —
Горад на Дняпры.

Я падымаю сцяг наш прамяністы,
Я слаўлю песнямі цябе, наш барацьбіт.
— Гэй, Магілеў, святкуй сваю ўрачыстасць,
Ты будзеш, знаю, —
Слаўны горад Шмідт!

Негарэлае, 1934 г.