Узброеныя песні (1936)/Мужнасць пераможцаў/Ты будзеш жыць, эпоха!..

Народная ўтрата Ты будзеш жыць, эпоха!..
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Дзе ўчора…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты будзеш жыць, эпоха!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ БУДЗЕШ ЖЫЦЬ, ЭПОХА!

Глядзеў я ўчора дзіўны фільм „Чапаеў“…

Ажыўлены экран…
Ты пільна вока жмурыш.
А там, як з цемені,
Рассейваючы дым,
Ідуць, гудуць, насоўваюцца бурай
Незабываемыя — людзі і гады…
Ідуць байцы, чапаеўцы-героі,
Ідуць хадой бесстрашнай барацьбы.
І ты не ўседзіш, не!
Ты рвешся ў рокат бою!
Ой, ты не выседзіш,
Ты прагнеш з імі быць!
Змяінай сцежкай смерць
Ідзе да чалавека.
І што мне зал у мёртвай цішыні?
Я вырываюся!..
Сказаць пра небяспеку
Лячу к Чапаеву на ўзмыленым кані.
І замірае сэрца на хвіліну:
Няма Чапаева!
Вянком гарыць зара…
Я — ціснуў вочы ўглыб,
Я чую — слёзы хлынуць,
І не адзін я, не! Увесь зал, уся краіна:
Няма Чапаева… Героя… Змагара…
… Быў скуты я трывогай і спалохам,
Астаўся — ўзброены ўрачыстасцю вясны.
Не вырваць з памяці,
Ты будзеш жыць, эпоха —
Эпоха грамадзянскае вайны.

1934 г.