Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/Ноч

Таварыш-сын Ноч
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Галодная раніца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОЧ

Эх, ночка! Маладзіцаю
Ты да мяне прышла.
Міргнуўшы мне зарніцаю,
Сузор‘ем расцвіла.

У росквіце шавеліцца
Пралескавы кавёр,
Ён сіняй хваляй сцелецца
Ў абуджаны прастор.

Сады шуршаць вішнёвыя,
Што беласнежны шоўк.
Эх, ночка! Ноч вясновая,
Я ў глыб тваю пайшоў!

Сузорнымі хвілінамі
І рад я і не рад.
Дарогай-пуцявінамі
Іду я да дзяўчат.

Я з песняй, як з сястрыцаю,
Абняўшыся, іду.
З заранкай зараніцаю
Свой зговар я вяду:

— Хутчэй, заранка ранняя,
Ўзбудзі святлом зямлю.
Чураюся кахання я,
Бо я дзяўчат люблю.

Май, 1935 г.