Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Будаваньне (То ня вецер у пушчы гудзе…)

Сельскі мітынг Будаваньне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Яна ідзе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будаваньне (То ня вецер у пушчы гудзе…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДАВАНЬНЕ

То ня вецер у пушчы гудзе,
То ня хвалі на моры бушуюць —
То грамады працоўных людзей
Сабе лепшую долю будуюць.

Ўкол руйнуюцца ўціску муры,
Ападаюць жалезныя краты;
Дні прыгонныя цяжкай пары
Адыходзяць у вечныя страты.

А сьлядамі Комуна ідзе,
Панаваньне навекі будуе…
І жыцьцё, нібы пушча, гудзе,
І жыцьцё, нібы мора, бушуе.

Менск, 12/VI—21 г.