Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Яна ідзе

Будаваньне Яна ідзе
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Рабфакавец-вясковец
Іншыя публікацыі гэтага твора: Яна ідзе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯНА ІДЗЕ

Яна ідзе
Магутным цьвёрдым крокам,
Няспыннай сілаю разгону —
Закону
Вечнага развою падухільна.
Ня зьмерыць ходу яе вокам,
Ня згледзець ўзмахаў многамільных!
Яна ідзе,
Варужная кіпучай працай,
Натхненьнем ўзбураная палкім,
Цьвітучая душою і пастацай
Маладымі,
Агнявымі.
Глядзяць яе, як зоры, вочы
Ў прагалак высьветленай ночы,
Ў далечы раньняга сьвітаньня.
Нясьціханна
Калыша вір уздымных рухаў
Завірухай
Гнілы устой упартай цішы…
Яна ідзе,
Агнём пякучым знакі піша
На кожным кроку, што праміне.
І сіла ўжо ніч‘я ня спыне
Да векаў скону
Яе рашучага разгону…
Яна ідзе
Ў зялёнай пышнай руні,
Ў развойным шумным веснаходзе —
Настрэчу царственнай Свабодзе,
У обдым сьветлае Комуні.