Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Мая стыхія

Рабфакавец-вясковец Мая стыхія
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Першае мая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая стыхія.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЯ СТЫХІЯ

Ў буры, ў навальніцы,
Ў громе, ў бліскавіцы,
У сіберным гуле
Ветранае сілы,
Ў хваляваньні мора,
Ў калыханьні бора —
Многае мне міла,
Многае мне блізка:

Ўсё вакол трасецца,
Ўсё кудысь нясецца,
Ломіць і зьнішчае
Вокала прашкоды.
І няма ні званьня
Сілам тым стрыманьня,
Як яны гуляюць,
Як яны бушуюць…

Хочацца пусьціцца
З імі мне й пазбыцца,
Што я чую, бачу,
Ведаю і знаю.
І ламаць паломам
З ветрам, з бурай, з громам
Ўсю бяду людзкую,
Што ў жыцьці пануе
З краю і да краю…