Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Рожа

Першае мая Рожа
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Вечнае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рожа (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОЖА

Ў саду ірдзіцца чырвань рожы,
І сад зялёны па-над ёю
Сваёю рутнаю шатою
Уклоны ветлыя ёй ложыць.
Лісты шапочуць, як павее
Нячутны ветрык з вольных ніў:
„Як дзіўна, рожа, чырванееш,
Бы кроўю хто цябе абліў“.
А рожа гоман лісьця чуе
І шэпт адказны падае:
„Ў адзежы вогненнай маей
Сапраўды кроў ваяк існуе.
У доўгай бойцы іх мільёны,
Пасьцёкшы кроўю, паляглі,
А я кроў выссала з зямлі
Сабе на колер на чырвоны.
І новы цуг ваяк прыходзіць
Братом пагінуўшым на зьмен,
З маёю кветкаю узводзіць
Комуны сьветлай вечны дзень“.