Выбачайце мне, старому,
Што я гутарку вяду
Пра згарэўшую салому
І даўнейшую брыду.
Але часам аглянуцца
Трэба, мілыя, назад,
Каб ніколі не спаткнуцца
І трымаць за новы лад!
З гэтай мэтаю і толькі
Я вярчу верацяно
І пішу пра тыя болькі,
Што залечаны даўно!
Ў часе ўлады Мікалая
Граф Таўсты міністраваў,
І ў сябры, карысьць малая,
Дурнаву і Плеву ўзяў.
Мала гэтага — Заіка
Разам з імі сеў за стол,
І пашла гуляць музыка —
Хоць бяры у рукі кол! Бо дзяржава не таўсьцее —
І на іхнім паваду
Заікаецца, дурнее
І плюецца ў бараду!
Бачаць гэта заправілы:
Кепска! Музыка ня ў прок,
I народ рыхтуе вілы
Садануць у царскі бок!
Сталі думаць звадыяшы,
І каб людзям рады даць —
Пачалі, як Мэсыяшы,
Туды-сюды вандраваць!
У кішэнь схаваўшы хвігу —
Хай каршун іх задзярэ! —
Той у Менск, другі у Рыгу,
Трэці ў Кіеўшчыну прэ…
Торбай сыплюцца мільёны
І падзякі ад цара,
І дарэмныя вагоны,
І куплёнае „ура!“
А народ? Палепшыў долю?
Можа, стаў гаспадаром?
Мае землю, мае волю?
Пашукай за каўняром!
Не на гэта іх паслалі,
Не за гэтым чорт іх нёс:
І сяляне атрымалі
Ня іначай — дулю ў нос!
Але, стой! На што гадаці
І на пальцах прыкідаць — Лепей рэха запытаці,
Будзем зразу праўду знаць!
Што-ж міністры вам зрабілі?
|
білі!
|
І палегчала сьпіне?
|
не!
|
А патрэбы аглядзелі?
|
елі!
|
І ў падатках уступілі?
|
пілі!
|
Было весела ў сяле?
|
але!
|
Памаглі-ж яны разьдзетым?
|
дзе там!
|
Ну, а скаргі разабралі?
|
бралі!
|
А ў навуках ёсьць пасьпех?
|
эх!
|
Кепска значыцца ў дзялах?
|
ах!
|
Як-жа даўся царскі дух?
|
ух!
|
Добра, мусіць, дапамог?
|
ох!
|
Не прасілі на вясну іх?
|
ну іх!
|
Дык чаго-ж было прымаць іх?
|
маць іх!
|
|