У ваўнянай начы
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/255.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мора блакітнасць абвіта паўночнай жалобай.
Туліцца вецер, як злодзей, між замчышчаў-скал.
Цемра плыве па абрывах, аб камень б’е лобам,
Вые, галосіць ў аддалі шалёны шакал.
Ціш заблудзілася ў крыках, заслеплены зрокі,
Капаюць хвілі, бы кроплі, бы рой камароў.
Ноч непраглядпасці поўна, як буйвала вока,
Шыры і высь затапіла цямрыстая кроў.
Шолахі, шумы і крыкі — дзе сонца
патухла. Там, дзе палала зарніца — і попел і пыл.
Носяцца тысячы гукаў, лунаюць, як птухі:
Ноч несупынна іграе — музыка сляпы.
Князь з сваёй бандай спыніўся на гвалт вадаспаду,
Самотным сябе адчувае пад дзікім кустом:
Выраслі ўміг забабоны заснуўшай Элады.
Драпае нешта за сэрца — не ведае што…
Эй, каб хутчэй да аула, хутчэй к прыбярэжжу! —
Лезе ў голаву думка — навостраны нож;
— Хлопцы, хутчэй да аула! Усіх перарэжам!
— Хлопцы! Давай папрацуем ў апошнюю ноч!
Вееры пальмаў шапочуць, дрыжаць, нібы крыллі,
Звоніць пустымі клыкамі мядзяны бамбук,
Вышыўкі спуджаных зорак аблокі пакрылі,—
Зоркі, бы ружы, сарваны мільёнамі рук.
Банда імчыць к прыбярэяоку ганнёю імсцівай,
Стукае князева сэрца пужліва «так… так…».
Банда спынілася раптам. Да князя пачціва:
— Свеціць ля самага мора савецкі маяк…
Князь песціць вус і жартуе:
— Хай свеціць маяк нам.
Смела наперад, няма нам дарогі назад!
Дайце аулы ўсе знішчым!
Застукнем, загракнем,
Покуль дагоніць нас з тылу чырвоны атрад…
Сполах застыў між цяснінаў, трывожыць высоты,
3 процьмы дэльфінам заёрзаў, дзіцёнкам крычыць.
Радасці дня пасхавапы мядузнай слізготай,
Згінулі ўсе паратункі ў ваўнянай начы.
Сівым разгневапым стадам буйтураў-грамадаў
Скача на бораг шматзвонны імпэтны прыбой,
Дробіць каменні ў пясчынкі, змывае, як здраду,
Брызгае полымем брызгаў між белых зубоў.
Лямант нястрыманы глушыць скалістыя жмуты,
Вабіць на трызну віхураў уздыблены вал,
Водгукі даляў спляліся ў грымучыя скруты,
Вые, галосіць ў аддалі шалёны шакал.
Сціснуты морам пявучым, прыбойнай мярэяшай,
Здзіўлены цудам узгор’яў, шматвёрсных брускоў,
Цягнуцца скурай пантэры, вузкія, бы сцежкі,
Бедныя гпёзды-аулы былых батракоў.
Ціха паўзе, як вужака, да сакляў драпежнік,
Следам за ім яшчэ многа крывавых гуляк. —
Хлопцы, хутчэй да аула! Усіх перарэжам!
Свеціць ля самага мора савецкі маяк.
3 вохаў начы вырастаюць капытныя грукі —
Коннік імчыцца стралою, на хвілю прыстаў,
Быццам знямелі ў трывозе сталёвыя рукі —
Выплыў з афінскіх паданняў забыты кентаўр.
Стрэл уначы нечаканы, бы свіст у паветры,
Гулкую ноч прадзіравіў, як ножніцы шоўк.
Водгук скаціўся трохкратны з вышыняў у нетры,
Бразнуў у шпіль кіпарыса, парваўся і змоўк.
Князь паваліўся адразу, ні крыку, ні стогну,
Быццам сарваўся з галіны кізілавы ліст.
Меткі стралок быў спакойны, скупы на патроны,
Трапіў у князева сэрца бывалы чэкіст.