Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/А. Абуховіч/Ваўкалак

А. Абуховіч Ваўкалак
Верш
Аўтар: Альгерд Абуховіч
1922 год
Старшына
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ваўкалак (Абуховіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАЎКАЛАК.

Чараўніца уракла, —
Быў я колісь ваўкалакам:
Бегаў чортам ўздоўж сяла,
І к гавядам поўзаў ракам,
І людзкую знаў гаворку,
І з сабакамі знадворку
Гаварыць я спосаб меў.
За гумном раз ціха сеў, —
Ажно Лыска прыляцеў.
Як на панскай службе стаў,
Па прыязьні ён мне кажа:
— „Кінь ты, куме, жыцьцё ўража:
„Цяпер марна прападаеш,
„А ты-ж — ўсякі спосаб знаеш:
„Майму пану стань служыць,
„Табе добра будзе жыць“.
— „Ах ты, дурню, думаў я: —
„Мне вярнуцца да сяла?
„З сваім панам і з сялом
„Задушыся ты калом!
„Хоць галодзен — я свабодзен,
„Гдзе мне цягне — там бягу, —
„На свабодзе прападу,
„А ў няволю — не пайду!
„Буду вольным ваўкалакам, —
„Ты-ж — на прывязі сабакам“.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.