Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Духоўн. вершы/Аб страшным судзе

Духоўн. вершы Аб страшным судзе
Верш

1922 год
О мой Божа! Веру Табе…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Аб страшным судзе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АБ СТРАШНЫМ СУДЗЕ.

Прыдзець час, і Госпад на воблацах слаўна
Прыдзець ўсіх судзіці са славаю яўна.
З войскам ангел і архангел бязчысьле́нных,
Сьвятых сабор праслаўле́нных.
Ваструбіць архангел, і мертвыі вазстануць,
А прад судам страшным нагіі паўстануць.
Там убогі, і скарб многі,
Там ўладыкі, і калекі —
Усі роўна стануць.
Царые і князі бяз слуг, без адзежды,
Бяз скарбаў, бяз помпы, бяз жаднай надзежды,
Стануць нагі, без павагі, без радзіны,
Бяз дружыны, самі сабою.
Сядзячаму на прастоле мусяць адвет даці,
Як ся справавалі бяз боскай благадаці.
Ах мой Божа, паможа
Бо шатана зла, хітра здрада.
Бо там на вымовы ня зраць,
Ні на роды, а ні на парсону,
Ні на прожны свары, хто што зробіць,
Хто што стварыў, люб благое, люб тэж злое,
Яўна там будзець.
Ўся там дзелы нашы адкрыюцца яўна,
Грэшным на стыд вечны,
А верным на славу.
Што тут скрыта, там адкрыта;
Ўсё явіцца, аблічыцца
Там прад Тваім сьветам.
Які там стыд будзець, якая срамота,
Гдзе яўна там будзець, злым злая работа.
Ні сказаці, ні сьпісаці невазможна,
Бо ня ложна там ся то станець.
Патом Госпад крыкнець на злых:
Адыдзіце, а праклятыя людзі, да пекла ідзіце!
Ў якім страсе і вужасе будуць злыі,
Егда тыі словы услышаць.
А напотым Госпад ліцэм добразрачным
Ваззрыць на сьвятых.
А голасам ўнятным к ім прамовіць
І так мовіць: маі друзі, маі слузі, ка мне прыідзіце!
Насьледуйце царства і вечную радасьць.
Якая там будзець ў той час сьвятым радасьць.
Ні сказаці, ні сьпісаці невазможна,
Бо ня ложна там ся то станець.
Міласэрды Божа, даждзь нам памінаці
Ўсягды суд Твой страшны, а не саграшаці.
Тут карай мя, тут зьмірай мя!
Адверзі злых, бо сьмех там будзець прад цэлым сьветам.
Кроў Твая сьвятая з рук, з рэбр, з ног пралітая.
Няхай будзець тою злосьць наша амыта.
Ў тым надзею я і мею,
Жэ ачысьціць і услышыць мяне грэшнага.

ня зраць — не глядзяць.
прожны — пустыя, непатрэбныя.
Егда — калі.
Адверзі — адкрый.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.