Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Духоўн. вершы/О мой Божа! Веру Табе…

Аб страшным судзе О мой Божа! Веру Табе…
Верш

1922 год
Стары Восіп барадаты
Іншыя публікацыі гэтага твора: О мой Божа! Веру Табе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




О МОЙ БОЖА! ВЕРУ ТАБЕ…

О мой Божа! Веру Табе,
А ўсё веру, што для Цябе.
Ўсю надзею ў Табе маю,
За ўсё Цябе выхваляю.
Ты стварыў, Ты адкупіў,
Ты нас, Божа, прасьвяціў.
Зато Табе, гдзе ёсьць людзі,
Чэсьць і слава няхай будзе.
Ах мой Божа! Зграшыў Табе,
За грэх дастаў пекла сабе;
Ды ня так жаль згубы маей,
Як жаль, Божа, крыўды Тваей.
Дзеля Твайго спадабаньня,
Хачу хаваць прыказаньня.
Жыць і ўмерці ў Табе волю,
На грэх болей не дазволю.
Цалуючы Твае раны,
Спасіцелю наш каханы,
Сьлёзы нашы выліваем,
Шчырым сэрцам прыракаем:
Пакуль будзем з людзьмі жыці,
Ня будзем Богу грашыці.
О Марыя, матка Божа,
Прасьвятая райска рожа!
Маліся Богу за намі,
Нягоднымі грашнікамі.
Ўсе сьвятыя! ўзгляньце з неба,
Ваша ласка нам — патрэба.
Ручкі, вочкі к небу ўзносім,
Адпушчэньня грахоў просім.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.