Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Духоўн. вершы/Стары Восіп барадаты

О мой Божа! Веру Табе… Стары Восіп барадаты
Верш

1922 год
Школьная драма
Іншыя публікацыі гэтага твора: Стары Восіп барадаты.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРЫ ВОСІП БАРАДАТЫ.

Стары Восіп барадаты
Спалохаўся, скочыў з хаты:
Што гэта, дзеткі, за пракуда?
Неба гарыць, над чудам чуда!
Вангелі хораша сьпяваюць,
На жулейчыках іграюць,
Кажуць: Хрыстос нарадзіўся,
Ў Віхлееме нам зьявіўся.
Пабяжым усе да Яго,
Прывітаем мы Яго.
Неба й зямлі Князь багаты
Ў ясьлях ляжыць між быдляты,
Ня прыбраўся ў царскі шаты,
Няма ў Яго жменькі сенца,
А ні руба палаценца;
Толькі над Ім сапіць бычок,
З другога боку асьлячок.

Хімка з Агатай, дзьве маладзіцы,
Прынесьлі коўш галявіцы;
А Барыс стаіць пад вакном,
Дзяржыць чаўхірку з талакном;
Кузьма й Дзям’ян, два ліцьвіны,
Прынесьлі гаршчочак бацьвіны.
Прачыстая паглядае,
На ліцьвінаў наракае:
Як вы глупы, два ліцьвіны,
Ня есьць мой Хрыстос бацьвіны,
Прынясіце кашкі з малачком,
Калі не з мядовым сачком,
За то Хрыстос ласкаў будзе,
Па век вякоў не забудзе…


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.